Дэлі
горад, сталіца Індыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэлі (англ.: Delhi, хіндзі: दिल्ली, панджаб.: ਦਿੱਲੀ, урду: دِلّی) — горад у Індыі, самы вялікі мегаполіс краіны паводле плошчы і другі (пасля Мумбаі) паводле колькасці насельніцтва. Дэлі мае статус саюзнай тэрыторыі (Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі).
Горад
Дэлі
दिल्ली, Delhi
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад размяшчаецца на поўначы Індыі на беразе ракі Джамны. Дэлі вядомы як пастаянна заселенае месца як мінімум з 6 ст. да н.э., а першыя пасяленні тут з’явіліся ў 2-м тысячагоддзі да н.э. Выключна выгаднае геаграфічнае становішча Дэлі на ўрадлівай раўніне ў міжрэччы Джамны і Ганга і перакрыжаванні гандлёвых шляхоў з Афганістана, Персіі і Сярэдняй Азіі на ўсход і поўдзень Індыі стымулявала эканамічнае развіццё горада.
Сучасны Дэлі з’яўляецца палітычным, эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам Індыі. Прыток людзей з розных рэгіёнаў Індыі зрабіў яго многакультурным, касмапалітычным мегаполісам.