адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дуброўня.
Дубровенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Дуброўня |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 153 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дуброўна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Лідскага і Цвермаўскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Траццякоўскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца, у склад Гервянікаўскага сельсавета перададзены вёскі Кадаўбы, Пашкі, Сангайлы і Цвермы[2]. 27 сакавіка 1978 года ў склад Крупаўскага сельсавета перададзены вёскі Малейкаўшчына, Колышкі, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Дуброўню. 9 верасня 1981 года ў склад сельсавета з Дварышчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пашкі, Сангайлы і Цвермы). 23 снежня 2002 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Першамайскі[4]. 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бердаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Бердаўка, вёскі Бакуны, Бялундзі, Воўкаўцы, Касоўшчына, Кір’янаўцы, Сцеркава, Татарцы і Харужаўцы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 3268 чалавек[6], з іх 56,6 % — палякі, 34,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 3153 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.