Бе́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Бердаўка.

Хуткія факты Бердаўскі сельсавет, Краіна ...
Бердаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бердаўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 21 лютага 2023
Насельніцтва (2019) 847
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубровенскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1032 чалавекі[2], з іх 51,2 % — беларусы, 41,1 % — палякі, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Бердаўка, вёскі Бакуны, Бялундзі, Воўкаўцы, Касоўшчына, Кір’янаўцы, Сцеркава, Татарцы і Харужаўцы.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.