Бердаўка (Лідскі раён)

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бердаўка (Лідскі раён)

Бе́рдаўка[1] (трансліт.: Bierdaŭka, руск.: Бердовка) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Бердаўка
Thumb
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 574 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236813016
Бердаўка на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Геаграфія

За 16 км на усход ад Ліды, 126 км ад Гродна. 681 жыхар, 225 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.

Гісторыя

Вёска Бердаўка ўпершыню згадваецца ў прывілеі Жыгімонта Старога ў 1527 годзе. Тады яна стала ўладаннем аднаго з сыноў маршалка Юрыя Ільініча. У 1542 годзе землеўладальніца Лідскага павета Ганна Грышкоўна Хілімонавая запісала Ганне Сакураўне Шункавай трэцюю частку свайго маёнтка Бердаўка: двор з усімі землямі, якія да яго належаць. У XVI стагоддзі вёска — гэта радавое гняздо шляхцічаў Бердаўскіх. А пасля паўстання 1863 года рускі цар Аляксандр II аддаў землі Аляксандру Дамбавецкаму. Той, захоплены маляўнічымі месцамі краю, пабудаваў у Бердаўцы сабе сядзібу (будаўніцтва завяршылася ў 1870-х гадах)[2].

У 1940—2023 гадах цэнтр Бердаўскага сельсавета[3].

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.