горад у Камеруне From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёна і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (даныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.
Горад
Дуала
Douala
| ||||||||||||||||
Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яўндэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яўндэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.
Першымі еўрапейцамі, якія з'явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.