From Wikipedia, the free encyclopedia
Дональд Генры Рамсфелд (англ.: Donald Henry Rumsfeld, нар. 9 ліпеня 1932, Эванстан, Ілінойс) — амерыканскі палітычны дзеяч, рэспубліканец, міністр абароны ЗША ў 1975—1977 гадах (адміністрацыя Джэральда Форда) і ў 2001—2006 гадах (адміністрацыя Джорджа Буша малодшага).
У 1970-я гады стаў самым маладым міністрам абароны ЗША ў гісторыі. У 1983 годзе наведаў Ірак, дзе сустрэўся з Садамам Хусэйнам для абмеркавання дапамогі ЗША ў агрэсіі Іраку супраць Ірана.
Другі раз стаў міністрам абароны ЗША ў студзені 2001 года, што зрабіла яго ўжо самым старым міністрам у гісторыі. Падчас тэрміну быў прыхільнікам і асноўным выканаўцам плана вайны ў Іраку. Адпраўлены ў адстаўку 8 лістапада 2006 пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах у Кангрэс ЗША ў 2006 годзе; яго пераемнікам Буш прызначыў Роберта Гейтса. Гэтыя змены былі зацверджаны Сенатам ЗША, і 18 снежня 2006 Гейтс афіцыйна змяніў Рамсфэлда на пасадзе. Разам з Полам Вулфавіцам ставіцца да вядучых неакансерватараў ЗША.
«Захавальнік агню» Цэнтра палітыкі бяспекі ЗША (1998).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.