![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Dimitar-Talev-closeup-1.jpg/640px-Dimitar-Talev-closeup-1.jpg&w=640&q=50)
Дзімітар Талеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзімі́тар Та́леў Пятроў Палісламаў (балг.: Димитър Талев Петров Палисламов) — балгарскі пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў 1898 годзе ў горадзе Прылепе ў Македоніі. Закончыў Сафійскі ўніверсітэт і з сярэдзіны 1920-х займаўся літаратурнай дзейнасцю, доўгі час быў журналістам у папулярных газетах «Македония[bg]» і «Зора[bg]» (бел.: золак, досвітак). Пасля перавароту 9 верасня[bg] 1944 года і ўстанаўлення таталітарнага камуністычнага рэжыму ў краіне, быў абвешчаны «вялікабалгарскім шавіністам» і правёў некалькі гадоў у турмах і канцлагерах. Пасля вызвалення быў пакрысе рэабілітаваны рэжымам і да сваёй смерці ў 1966 годзе выдаў шэраг гістарычных раманаў, сярод якіх «Прэспанская тэтралогія» — «Жалезная свяцільня» (балг.: Железният светилник), «Прэспанскія званы» (балг.: Преспанските камбани), «Дзень Іллі» (балг.: Илинден) і «Я чую вашыя галасы» (балг.: Гласовете ви чувам) — што набылі яму вялікую славу і зацвердзілі яго як аднаго з класікаў балгарскай літаратуры.
Дзімітар Талеў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) верасня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1966(1966-10-20)[2][1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Bratislav Dimitrov Talev[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, палітык |
Мова твораў | балгарская мова |
Подпіс |
![]() |
![]() |