From Wikipedia, the free encyclopedia
Джо́рджа Ваза́ры (італ.: Giorgio Vasari; мянушка Арэціна 30 ліпеня 1511, Арэца — 27 чэрвеня 1574, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Аўтар знакамітых «Жыццяпісаў», заснавальнік сучаснага мастацтвазнаўства.
Джорджа Вазары | |
---|---|
Giorgio Vasari | |
| |
Імя пры нараджэнні | англ.: Giorgio II Vasari |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1511[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1574[2][4] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антоніа Вазары[d] |
Маці | Maddalena Tacci[d] |
Жонка | Niccolosa Bacci[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, мастацтвазнавец, пісьменнік, біёграф, тэарэтык мастацтва, эстэтык, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | гістарычны жывапіс[4], рэлігійны жывапіс[d][4] і партрэт[4] |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне[6] |
Уплыў | Guillaume de Marcillat[d] |
Уплыў на | Джавані Батыста Нальдзіні |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскага маньерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.
Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.