Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дабравешчанне.
Дабраве́шчанне, таксама Благаве́шчанне або Звестава́нне (ст.-слав: Благовѣщеніе; калька грэч. Εὐαγγελισμός [τῆς Θεοτόκου]; лац.: Annuntiatio — абвяшчэнне) — евангельская падзея і прысвечанае ёй хрысціянскае свята; абвяшчэнне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі аб будучым нараджэнні ў плоці ад яе Ісуса Хрыста.
У католікаў і пратэстантаў святкуецца 25 сакавіка. Руская праваслаўная царква і іншыя цэрквы, якія карыстаюцца юліянскі каляндар, святкуюць Дабравешчанне (25 сакавіка) 7 красавіка па грыгарыянскаму календару (у XX—XXI стагоддзях). У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзясятых свят.