Грамяцкі пахаваны выступ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамяцкі пахаваны выступ — адносна прыўзнятая тэктанічная структура ў паўночна-заходняй перыклінальнай частцы Варонежскай антэклізы.
Размешчаны ў Бранскай вобласці Расіі і на ўсходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Восевая частка выступу праходзіць па лініі ад Гомеля, з поўначы ад Добруша, да Сямёнаўкі (Украіна). Мяжуе з Дняпроўска-Данецкім прагінам на поўдні, Клінцоўскім грабенам на поўначы, Гарадоцка-Хацецкай і Бярэзінскай ступенямі Прыпяцкага прагіну і Брагінска-Лоеўскай седлавінай на захадзе і змыкаецца з цэнтральнай часткай Варонежскай антэклізы на ўсходзе.
Паверхня фундамента апушчана па шарніру структуры з усходу на захад ад −0,1 да −0,5 км, на паўднёвым крыле, якое пераходзіць у Прыдняпроўскую монакліналь, апускаецца да -1 км. Платформавы чахол складзены з утварэнняў вільчанскай серыі венду, сярэднедэвонскіх, пермскіх, трыясавых, юрскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў.
Залажэнне структуры звязана з утварэннем Дняпроўска-Данецкага прагіна і Варонежскай антэклізы на герцынскім этапе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.