![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Biafra_independent_state_map-ru.svg/langbe-640px-Biafra_independent_state_map-ru.svg.png&w=640&q=50)
Грамадзянская вайна ў Нігерыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская вайна ў Нігерыі (1967—1970), вайна ў Біяфры — грамадзянская вайна, якая вялася ў ліпені 1967 — студзені 1970 паміж узброенымі сіламі федэральнага ўраду Нігерыі, з аднаго боку, і Усходняй вобласці (Рэспубліка Біяфра, пераважна населеная народам ібо), якая спрабавала выйсці са складу Нігерыі, з другога боку.
Грамадзянская вайна ў Нігерыі | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 6 ліпеня 1967 — 13 студзеня 1970 | ||
Месца | Біяфра (поўдзень Нігерыі) | ||
Вынік | перамога нігерыйскага федэральнага ўрада | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
У пачатковым перыядзе вайны войскі Біяфры не раз дасягалі поспехаў, але няроўнасць сіл і слабасць забеспячэння ваеннымі матэрыяламі хутка далі сябе знаць. Пасланыя ў Біяфру ўрадавыя войскі былі спачатку адбіты (ліпень 1967), аднак да канца года ў новых наступленнях змаглі захапіць нафтавыя радовішчы і марское ўзбярэжжа Біяфры. У 1968, пасля прайграных баёў за багаты нафтай раён Оуэры, войскі Б’яфры ўвесь час абараняліся, дасягаючы толькі асобных, мясцовых поспехаў (напр., дзеянні ВПС Біяфры ў 1969, пачатак контрнаступлення ў 1969 і інш.).
Вайна скончылася перамогай урадавых сіл. Усходняя вобласць была рэінтэгравана ў склад Нігерыі.