![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/Pseudo-Seneca_BM_GR1962.8-24.1.jpg/640px-Pseudo-Seneca_BM_GR1962.8-24.1.jpg&w=640&q=50)
Гесіёд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гесіёд (стар.-грэч.: Ἡσίοδος) — старажытнагрэчаскі паэт (VIII—VII ст. да н.э.). Першы рэальны літаратар у гісторыі антычнай літаратуры[3].
Гесіёд | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἡσίοδος | |
![]() Скульптура, якая традыцыйна лічылася бюстам Сенекі, зараз ідэнтыфікавана як выява Гесіёда. | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 776 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, рапсод, міфограф |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
![]() |
Большую частку жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сялянскі каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сацыяльную няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэтычны прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.
Як і Гамер, Гесіёд асноўваецца на міфалогіі. Менавіта ён выкладае міф пра пяць вякоў гісторыі чалавецтва: залаты, сярэбраны, медны, гераічны і, нарэшце, апошні — жалезны век. У гэты век, на думку Гесіёда, знікаюць усе маральныя нормы, людзі, губляючы сорам і сумленне, ідуць да сваёй пагібелі.