From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Слоніма — геральдычны сімвал Слоніма, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 4 студзеня 1591: «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах»[1].
Герб Слоніма | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 30 красавіка 1998 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 30 красавіка 1998 |
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 13.
Афіцыйнае апісанне:
У XVI ст. Слонім быў павятовым цэнтрам Новагародскага ваяводства. У 1531 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I падарыў гораду магдэбургскае права. Права на самакіраванне было пацверджана ў 1591 годзе Жыгімонтам III Вазай, і ў гэтым жа годзе горад атрымаў свой герб і пячатку.
Герб Слоніма па сваім сюжэце пераклікаецца з гербам Ліды, які горад атрымаў годам раней ад таго ж манарха. У слонімскім гербе залаты леў трымае ў лапе герб «Ліс». Тлумачыцца гэта, па ўсёй верагоднасці, тым, што з 1586 года Ліда належала канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. У княжацкага роду быў вышэйзгаданы герб. З 1795 г.[3]
У 1776 годзе Слонім страціў магдэбурскае права, якое было адноўлена 25 лютага 1792 года спецыяльным прывілеем караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. У ім не было ні слова аб вяртанні гораду старога герба. На новым жа знаходзілася толькі выява льва без стралы з двума крыжамі. У той жа час пячатка магістрата Слоніма ўяўляла сабою льва, які трымаў у правай пярэдняй лапе стралу з двума крыжамі. Вядома ў адным экзэмпляры — на пісьме 1793 г., якое засведчыла, што жыхар горада Мацей Пухоўскі быў пахаваны ў дамініканскім касцёле.[4]
Напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, пасля ўключэння Слоніма ў склад Расійскай імперыі, горад атрымаў новую пячатку — леў, які глядзіць налева і трымае ў левай пярэдняй лапе ўзнятую стралу з двума крыжамі. Над львом знаходзілася карона[4].
Пазней, як павятовы горад Гродзенскай губерні, 6 красавіка 1845 года Слонім атрымаў ад расійскага імператара Мікалая I другі за сваю гісторыю герб, які замяніў гістарычны:[3]
Шчыт падзелены на дзве паловы: у верхняй змешчаны герб Гродна, а ў ніжняй, у блакітным полі, два крыжападобна пастаўленыя на эфесах мяча, паміж якімі размешчаны «1275 год», у памяць узяцця ў тым годзе ў Літвы горада Слоніма князямі Галіцкімі.
Арыгінальны тэкст (руск.)Щит разделен на две половины: в верхней помещен Гродненский герб, а в нижней, в голубом поле, два крестообразно поставленные на эфесах меча, между которыми выставлен «1275 год», в воспоминание взятия в том году у Литвы города Слонима князьями Галицкими.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.