Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Германія[4] — 5 студзеня 2021, Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст.
Анатоль Кірылавіч Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 2021[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геральдыст, гісторык |
Навуковая сфера | геральдыка[3], сфрагістыка[3] і гісторыя[3] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
Біяграфія
Скончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1975—1983 гадах навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. У 1983—1994 гадах выкладчык Мінскага інстытута культуры. У 1994—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы. У 1989—2002 гадах выкладчык Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэта, выкладчык БДУ[5].
Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].
На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга.
Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Працы
Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
- Гербы беларускііх гарадоў. Мінск, 1983;
- Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989;
- Наш сімвал — Пагоня. Мінск, 1993;
- Пячаткі старажытнай Беларусі. Мінск, 1993;
- Вольныя беларускія месты. Мінск, 1996;
- Метадычныя парады па апісанню помнікаў сфрагістыкі для архіваў і музеяў. Мінск, 1997;
- Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мінск, 1998;
- Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Мінск, 1999;
- Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Мінск, 2002;
- Геральдыка Беларусі. Мінск, 2010.
- Краіна майстроў (рамесныя цэхі Беларусі: 16 — канец 18 ст.) Мінск, 2013;
- Гербоўнік беларускіх гарадоў (16 — пачатак 20 ст.) Мінск, 2015;
- Шляхамі Францыска Скарыны. Мінск, 2016;
- Зэгармістры Беларусі. Мінск, 2017;
Зноскі
- Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.