From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Іванавіч Невяльско́й[2] (руск.: Генна́дий Ива́нович Невельско́й, 5 снежня 1813, с. Дракіна, Кастрамская губерня, Расійская імперыя — 29 красавіка 1876) — расійскі мараплавец, даследчык Далёкага Усходу. Адмірал (1874).
Генадзь Іванавіч Невяльской | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада (5 снежня) 1813[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 (29) красавіка 1876[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | адмірал |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу ў 1832 годзе і афіцэрскія класы ў 1836 годзе. У 1848-1849 гадах кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850—1855 гадах узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі ракі Амур, заснаваў там расійскія пасяленні, у тым ліку Нікалаеўск-на-Амуры. На востраве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем названы праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.