Мараплаўства, або мараплаванне — мастацтва плаванне па морах, рэках і азёрах на любых суднах з ужываннем для гэтага ўсяго комплексу ведаў, аб'яднанага ў навуцы «суднаваджэнне». Таксама часта пад мараплаўства маецца на ўвазе гісторыя ўзнікнення і развіцця мараплаўства ад старажытных часоў да нашых дзён.

Адрозніваюць мараплаванне гандлёвае і ваеннае. Гандлёвым мараплаўствам называюць дзейнасць, звязаную з выкарыстаннем суднаў для перавозкі грузаў, пасажыраў, багажу і пошты, для рыбных і іншых марскіх промыслаў, здабычы карысных выкапняў, выканання буксірных, ледакольных і выратавальных аперацый, а таксама для іншых гаспадарчых, навуковых і культурных мэтаў. Ваенным мараплаўства называюць ваенна-палітычную дзейнасць дзяржаў у Сусветным акіяне з мэтай забеспячэння іх знешнепалітычных інтарэсаў шляхам арганізаванага выкарыстання ваенных караблёў і суднаў.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.