Геліяфіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святлалюбныя расліны, аба геліяфіты (ад стар.-грэч.: ἥλιος — сонца + φυτόν — расліна) — расліны, прыстасаваныя да жыцця на адкрытых, добра асветленых сонцам месцах, якія дрэнна пераносяць працяглае зацяненне (у іх праяўляюцца прыкметы прыгнечанасці і затрымка развіцця). Геліяфітам для звычайнай жыццядзейнасці важна інтэнсіўнае асвятленне — сонечнае ў натуральных месцах росту ці штучнае ва ўмовах аранжарэй або цяпліц.
Да святлалюбных раслін адносяцца многія дрэвы (акацыя, лістоўніца, хвоя, бяроза), усе водныя расліны, лісце якіх знаходзіцца па-над паверхняй вады (лотас, гарлачык), травяністыя расліны лугоў і стэпаў (многія злакі), большасць ксерафітаў (кактусы), эфемеры паўпустыняў і пустыняў. Сярод сельскагаспадарчых раслін пераважаюць святлалюбныя: пладовыя дрэвы (апельсін, яблыня, кафейнае дрэва) і кусты (вінаград), а таксама бавоўнік, кукуруза, пшаніца, рыс, тамат, цукровы трыснёг і інш.
Дарослыя геліяфіты, як правіла, больш святлалюбныя, чым маладыя асобнікі. Драўняныя ці куставыя геліяфіты ўтвараюць звычайна разрэджаныя пасадкі.