Гандураскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гандураскі заліў (англ.: Gulf of Honduras, ісп.: Golfo de Honduras) — буйны заліў у заходняй частцы Карыбскага мора ля берагоў Цэнтральнай Амерыкі. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы і Гандураса. Паўночна-ўсходнюю мяжу заліва праводзяць паміж горадам Дангрыга (Беліз) і горадам Ла-Сейба, адлегласць паміж якімі па прамой складае 185 км.
Гандураскі заліў | |
---|---|
англ. Gulf of Honduras, ісп. Golfo de Honduras | |
16°09′05″ пн. ш. 88°15′06″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 54 м |
Салёнасць | 36 ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў заходзіць у сушу на 102 км, мае глыбіню 22—54 м, ля ўваходу — больш за 2000 м. У заходнім канцы заліва мыс Манабіке адгароджвае бухту Аматыке, у якую ўпадаюць рэкі Рыа-Дульсе (сцёк возера Ісабаль), Сарстун і іншыя, якія сцякаюць з гор Мая. У паўднёвай частцы ў заліў упадаюць буйныя рэкі Матагуа і Улуа. Усяго да басейна заліва адносяцца 12 рэк з агульным сцёкам 1232 м³/с. Павелічэнне аб’ёму седыментаў, якія выносяцца рэкамі ў Гандураскі заліў, уяўляе небяспеку для яго экасістэм.
Сярэднегадавая тэмпература вады заліва складае 27 °C, салёнасць — каля 36 ‰.