From Wikipedia, the free encyclopedia
Матагуа (ісп. Motagua) — рака ў Гватэмале, найбуйнейшая рака краіны. Бярэ пачатак у заходніх высакагорных раёнах Гватэмалы, дзе яе таксама называюць Рыа-Грандэ, далей працякае на ўсход, дзе ўпадае ў Гандураскі заліў.[1] Апошнія некалькі кіламетраў ракі з'яўляюцца часткай мяжы паміж Гватэмалай і Гандурасам. Басейн ракі займае плошчу 12 670 км² і з'яўляецца найбуйнейшым у Гватэмале.
Матагуа | |
---|---|
ісп. Motagua | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 486 км |
Басейн | 16 100 км² |
Расход вады | 208,7 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Quiché Department[d] |
• Месцазнаходжанне | Гватэмала (Кічэ, Баха-Верапас) |
• Каардынаты | 14°56′56″ пн. ш. 91°00′32″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Месцазнаходжанне | каля Пуэрта-Барыяс |
• Каардынаты | 15°44′40″ пн. ш. 88°16′00″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Атлантычнага акіяна|Атлантычнага акіяна]] |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака працякае ў даліне, у якой знаходзіцца адзіная крыніца нефрыту ў Цэнтральнай Амерыцы, таму рака была важным гандлёвым маршрутам у дакалумбаву эпоху. Горад мая Кірыгуа знаходзіцца недалёка ад паўночнага берага ракі, таксама тут выяўлены і некалькі больш дробных паселішчаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.