Гандурас
краіна ў Цэнтральнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гандура́с (ісп.: Honduras), Рэспу́бліка Гандура́с (ісп.: República de Honduras) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе з Нікарагуа на поўдні, Гватэмалай і Сальвадорам на захадзе; з поўначы амываецца Карыбскім морам, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Плошча 112 тыс. км². Насельніцтва 7,5 млн чал. Сталіца — горад Тэгусігальпа.
| |||||
Дэвіз: «Libre, Soberana e Independiente» | |||||
Гімн: «Tu bandera es un lampo de cielo» | |||||
Дата незалежнасці | 15 верасня 1821 (абвешчана) 1823 (Прызнана) (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Сталіца | Тэгусігальпа | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Тэгусігальпа, Сан-Педра-Сула | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Хуан Арланда Эрнандэс Марыя Антаньета дэ Багран | ||||
Плошча • Усяго | 100-я ў свеце 112 090 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць | 7 875 204 чал. (96-я) 63 чал./км² | ||||
Валюта | Лемпіра (HNL,код 340) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .hn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | HN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | HND | ||||
Код МАК | HON | ||||
Тэлефонны код | +504 | ||||
Часавыя паясы | -6 |
У Гандурасе жылі некалі прадстаўнікі Мезаамерыканскіх культур, у першую чаргу мая, да заваёвы тэрыторыі Іспаніяй у XVI стагоддзі. Іспанцы прывезлі каталіцтва, якая стала на сёння галоўнай рэлігіяй краіны. Краіна здабыла незалежнасць у 1821 годзе і з тых часоў з'яўляецца рэспублікай, хоць увесь час сваёй гісторыі краіна трывала перажывае напружанасць і палітычную нестабільнасць.
Гандурас ахоплівае плошчу каля 112492 км², насельніцтва краіны перавышае 8 млн чалавек. Асноўнымі галінамі эканомікі Гандурасу з'яўляюцца здабыча карысных выкапняў, вырошчванне кавы, трапічнай садавіны і цукровага трыснягу. Па класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да моцна абцяжараных даўгамі бедных краін (англ.: Heavily Indebted Poor Countries).