Гандлава
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́ндлава (славацк.: Handlová) — горад у раёне Пр'евідза Трэнчынскага края Славакіі.
Горад
Гандлава
Handlová
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
Гандлава знаходзіцца ў цэнтральнай Славакіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж'яр і Крэмніцкія горы.
Праз горада працякае рака Гандлаўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру
Гісторыя
Гандлава паўстала па загаду караля Людовіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласці на месцы пад назвай Красны Лес (Seperdeo Vita) пастаянную калонію. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем'яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням.: Krickerhau альбо Krikerhau).
Заснаванне Гандлавы — тыповы прыклад солтыскай каланізацыі вобласці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазней атрымала назву карпацкія немцы.
У 1839 годзе вёска атрымала ад імператара Фердынанда I гарадскія правы і дазвол на чатыры кірмашы штогод. Першыя згадкі пра выяўленне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 года, яго здабыча актыўна распачалася перад Першай сусветнай вайной[1].
У пачатку XX стагоддзя Гандлава было пераважна нямецкім горадам. У 1945 годзе пасля прыняцця Дэкрэтаў Бенеша нямецкае насельніцтва было выселена, і яно знайшло свой новы дом у нямецкім горадзе Фёрдэ, цяперашнім пабраціме Гандлавай. Сюды перасяліліся славакі з Венгрыі.
11 снежня 1960 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада з'явіўся вялізарны апоўзень, які да 30 мая 1961 знішчыў 150 дамоў, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[2].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 года склад насельніцтва наступны:
Паводле веравызнання:
- без вызнання — 46,1 %
- рыма-каталікі — 44,7 %
- евангелісты — 2,4 %
- грэка-каталікі — 0,4 %
- невядома — 4,6 %.
Турыстычная інфармацыя
- Касцёл Святой Кацярыны, пастаўлены ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагоддзя, у 1603 рэстаўраваны, у 1710 часткова перабудаваны ў барочным стылі. З прычыны хуткага росту насельніцтва ў XX стагоддзі быў пашыраны ў 1941. У вайну цяжка пашкоджаны (1945), у 1958 адноўлены.
- Касцёл Добрага Пастыра (1941).
- Касцёл Св. біскупа Мікалая (1785).
- Капліца Св. Яна Непамуцкага (2-я палова XVIII стагоддзя).
Культура
У горадзе захавалася традыцыя шахцёрскіх кірмашоў.
- Прыватны музей і галерэя разьбяра Яна Процнера.
- Музейная экспазіцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлавай.
- Падземная галерэя «Базальт».
Спорт
- Баскетбольны аддзел «Банік Гандлава»
- Альпінісцкі клуб «Праметэй»
- Страйкбольны клуб «Гандлава»
- Клуб верхавой язды «Наваха»
- Футбольны клуб інвалідаў «Пегас»
- Аматарскі футбольны клуб «Гандлава»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Роберт Безак — архібіскуп трнаўскай рымакаталіцкай архідыяцэзіі
- Марцін Шкртэл — славацкі футбаліст
Зноскі
- http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
- Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.