From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленне слізістай верхнясківічнай калянасавой пазухі[1]. Назва ад прозвішча лекара Натаніэля Гаймара , які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагоддзі. Выклікаецца парушэннем ачышчэння пазухаў праз ацёк слізістай. Ускладненне вядзе да запалення мазгавой абалонкі (менінгіт).
Хваробу прадухіляе лячэнне карыесу зубоў і запалення ў роце (парадантыт), змазванне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і ментолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.
Развіццю хваробы спрыяе насмарк, інфекцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэнне насавога дыхання праз адэноіды, пераахаладжэнне.
Хвароба выяўляецца праз агульную слабасць, закладзенасць носа, адчуванне ціску і напругі ў вобласці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэнне тэмпературы цела і гнойныя выдзяленні з носа[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.