From Wikipedia, the free encyclopedia
Ментол — арганічнае рэчыва, насычаны спірт з групы тэрпенаў, C10H20O. З'яўляецца асноўным складнікам эфірнага алею мяты перцавай (каля 80 %) і ўваходзіць у склад шэрагу іншых эфірных алеяў.
Ментол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₀H₂₀O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 218-690-9 |
SMILES | |
ChemSpider |
Бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам мяты і ахалоджваючым смакам. Малекулярная маса 156,26[1]. Існуе ў выглядзе 4[1] ізамераў. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў арганічных растваральніках, шкіпінары, эфірных і тлустых алеях, воцатнай кіслаце, спірце.
Ментол выкарыстоўваецца ў якасці араматызатара ў харчовай, парфумернай, тытунёвай прамысловасці, вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, валідол) і сінтэзе ментылацэтата і ментона[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.