Вішы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вішы (фр.: Vichy [viʃi], акс.: Vichèi) — горад у Францыі (26,5 тыс. чал., 1999) у дэпартаменце Алье (гістарычная вобласць Авернь), на паўднёвы ўсход ад Парыжа.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Найбуйнейшы бальнеакліматычны курорт у Францыі. Развіваецца з пачатку 19 стагоддзя. Цёплы, умерана вільготны клімат, спрыяльны для адпачынку і лячэння.
Больш за 10 крыніц субтэрмальных і гарачых (да 66 °C) радонавых мінеральных вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб печані, жоўцевых ўляхоў, кішэчніка, нырак, эндакрынных залоз. Вядомая з часоў Дыяклетыяна мінеральная крыніца (лац.: Vipiacus).
У 1940 годзе месца склікання Нацыянальнага сходу, які перадаў уладу маршалу Петэну, а затым да 1944 года — рэзідэнцыя калабарацыянісцкага ўрада з ім на чале (гэты ўрад атрымаў назву рэжым Вішы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.