![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Віць (рака)
рака ў Беларусі, прыток Прыпяці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віць, канава Прабойная[2] — рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Віць | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 70 км |
Басейн | 991 км² |
Расход вады | 3,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна |
• Каардынаты | 52°13′30,60″ пн. ш. 29°43′50,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Тульгавічы |
• Вышыня | 108,2[1] м |
• Каардынаты | 51°45′49,50″ пн. ш. 29°40′31″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Калінкавіцкі раён, Хойніцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна, далей цячэ ў Хойніцкім раёне па нізіне Гомельскага Палесся. Прытокі — меліярацыйны канал Ізбынька (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічы Калінкавіцкага раёна.
Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчына Хойніцкага раёна пойма двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгаход у 3-й дэкадзе сакавіка.