Сакавік
трэці месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.
У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «соковикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1909 — марац, у 1910—1912 — сакавік (март); у далейшым — сакавік («дрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 1913—1915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.[4]