From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэчышча — найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня рэчышча буйных рэк ад дзясяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні рэчышча плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для рэчышча раўнінных рэк характэрны рукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Рэчышчы горных рэк парожыстыя, часта скалістыя.
Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў рэчышча і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найбольшая эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме рэчышча. У засушлівых раёнах рэчышчы многіх рэк большую частку года застаюцца сухімі.
Для рэк Беларусі характэрны рэчышчы раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шырыня рэчышча пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шырыня рэчышча буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіня большасці рэчышчаў складае 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.