From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цезслаў Не́звал (чэшск.: Vítězslav Nezval; 26 мая 1900, в. Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя — 6 красавіка 1958, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар сюррэалізму, народны пісьменнік (1953). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951, 1953.
Віцезслаў Незвал | |
---|---|
Vítězslav Nezval | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 мая 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 6 красавіка 1958[3][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | Прага, Чэхаславакія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Чэхаславакія Аўстра-Венгрыя |
Бацька | Bohumil Nezval[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | чэшская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (6 чэрвеня 1953) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскаўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 года сям'я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 года наведвае гімназію ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.
Падчас Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін семестр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўніверсітэту, потым перавёўся на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта, які таксама не скончыў.
У 1922 годзе ўступіў у мастацка-літаратурную суполку «Дэветсіл» (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаў палітычным ініцыятарам чэшскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасля прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Друкаваўся ў чэшскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах «Дэветсілу» удзельнічаў у фарміраванні паэтызму.
Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Незвалаў светапогляд. Падчас вандровак знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў.
Пасля Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасць гэтага перыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.
Памёр Незвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.
Дэбютаваў кнігай рамантычна-сімвалісцкіх вершаў «Мост» (чэшск.: Most; 1922). У аналагічнай манеры напісаны вершы зборнікаў «Пантаміма» (чэшск.: Pantomima; 1924), «Маленькі сад руж» (1926), «Надпісы на магілах» (чэшск.: Nápisy na hroby; 1927), паэмы «Дзівосны чараўнік» (чэшск.: Podivuhodný kouzelník; 1922), «Акрабат» (чэшск.: Akrobat; 1927), «Эдысан» (чэшск.: Edison; 1928). Супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту скіраваны паэма «Сігнал часу» (чэшск.: Signál času; 1931), вершы зборнікаў «Пяць пальцаў» (чэшск.: Pět prstů; 1932), «Зваротны білет» (1933), п'еса «Каханкі з кіёска» (1932). Сюррэалістычныя ўплывы выявіліся ў кніжным эсэ «Сучасныя паэтычныя кірункі» (1937), зборніках сацыяльнай паэзіі «Прага з пальцамі дажджу» (1936), «Маці Надзея» (1938), «Пяць мінут за горадам» (1939). Антыфаш. пафас у сатыр, паэме «Прусакі» (1939), ліра-эпічнай хроніцы «Гістарычнае палатно» (1939). У зборніках паэзіі «Вялікія куранты» (1949), «Спеў міру» (1950), «З роднага краю» (1951), «Крылы» (1952), «Васількі і гарады» (1955) гуманіст, матывы, высокая паэтычная тэхніка спалучаюцца з рытарычнасцю і лозунгавасцю. Аўтар п'ес у вершах, кіна- і радыёсцэнарыяў і інш. Пераклаў асобныя творы А. Рэмбо, Г. Гейнэ, П. Элюара, А. Пушкіна і інш.
Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Незвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі:
Каля 1937 года Незвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасцей.
Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленне ў тэмы падсвядомасці і сну.
Выдаў энцыклапедыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых прац: пра творчасць Іржы Волькера, Карэла Чапека, Іозефа Чапека, Яраслава Врхліцкага, Петра Безруча і інш. Пераклаў некалькі прац Анры Брэтона.
На беларускую мову зборнік «Васількі і гарады» пераклаў X. Жычка, паасобныя вершы — Л. Баршчэўскі, В. Вітка, А. Вялюгін, П. Макаль, В. Матэвушаў, С. Панізнік, П. Прыходзька, С. Шушкевіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.