Remove ads
нямецкі паэт і пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысціян Ёган Ге́нрых Ге́йнэ, больш правільна Га́йнрых Га́йнэ (ням.: Christian Johann Heinrich Heine; 13 снежня 1797, Дзюсельдорф — 17 лютага 1856, Парыж) — нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Сінтэзаваў дасягненні нямецкага рамантызму, вызначыў тэндэнцыі развіцця рэалізму.
Генрых Гейнэ | |
---|---|
ням.: Heinrich Heine | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Heinrich Heine |
Дата нараджэння | 13 снежня 1797[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1856[4][1][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samson Heine[d] |
Маці | Betty Heine[d] |
Жонка | Mathilde Heine[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, паэт-адвакат, іміджмейкер, эсэіст |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | французская і нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1819—1825 гадах вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім універсітэтах; слухаў лекцыі Георга Гегеля. У 1825 прыняў лютэранства, што дазволіла яму атрымаць ступень доктара права. 3 1831 года ў эміграцыі ў Парыжы. 3 1848 прыкаваны да ложка, паступова страчваючы зрок і слых.
Друкаваўся з 1817 года. Найбольш значныя творы ранняга перыяду (1816—1831) — зборнік лірычных вершаў «Кніга песень» (1827) і кнігі нарысаў «Дарожныя малюнкі» (т. 1—4, 1826—1831). «Кніга песень» (цыклы «Юнацкія пакуты», «Лірычнае інтэрмецца», «Вяртанне на радзіму», «Паўночнае мора») перадае асабістую драму паэта, малюе карціну духоўнага сталення маладога чалавека, праз лірычнае «я» дае шырокую панараму эпохі. Асэнсаванне трагічнага разрыву паміж ідэалам і рэальнасцю, рамантычна-ўзнёслы настрой і іронія вызначаюць змест і асаблівасці гэтага зборніка. У «Дарожных малюнках» стварыў рэзка сатырычны вобраз феадальна-манархічнай Германіі. 3 пачатку 1830-х гадоў у яго творчасці пераважаюць палітычныя, грамадскія, філасофска-эстэтычныя праблемы (кнігі «Французскія справы», 1832; «Людвіг Бёрнэ», 1840; «Лютэцыя», 1840—1847; «Рамантычная школа», 1833; «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Германіі», 1834). У творах палітычнай і сатырычнай тэматыкі (зборнікі «Сучасныя вершы», 1844; паэмы «Ата Троль. Сон у летнюю ноч», 1841—1847; «Германія. Зімовая казка», 1844) Г. Гейнэ выкрываў дух шавінізму і пангерманізму, з болем і любоўю разважаў пра мінулае і будучае радзімы. Трагічнаму лёсу яўрэйскага народа, яго духоўнай спадчыне прысвяціў цыкл «Яўрэйскія мелодыі» (1849), уключаны ў зборнік «Рамансера» (1851), у якім шырока выкарыстаў фальклор, апрацаваў гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія сюжэты. Яго паэзіі ўласцівыя эмацыянальнасць, узнёсласць і скептыцызм, песеннасць ладу, вольныя рытмы і яркая вобразнасць, палітычная надзённасць і глыбіня філасофскіх абагульненняў.
Даследаваннямі па творчасці Гейнэ займаліся беларускія літаратуразнаўцы Віталь Вольскі, Ю. Дворкін, Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Некляеў, Сямён Вальфсон, Г. В. Сініла.
Да творчасці Гейнэ звярталіся беларускія літаратары і перакладчыкі Максім Багдановіч, А. Вяржбоўскі, Марыя Васілеўская, Юлій Таўбін, Алесь Дудар, Аркадзь Мардвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Янка Лучына, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Хведар Ільяшэвіч, Васіль Сёмуха, Фелікс Баторын, Лявон Баршчэўскі, Яўген Бяласін, Юрый Кісялеўскі, Рыгор Барадулін, Ігар Крэбс і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.