From Wikipedia, the free encyclopedia
Хве́дар Дзмітрыевіч Жы́чка (20 сакавіка 1927, пас. Марс (у 1962 годзе зліўся з в. Гелін), Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 25 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Хведар Жычка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 ліпеня 2007 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944-51 г. служыў на Балтыйскім Ваенна-Марскім Флоце, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Потым працаваў літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Бярозка»[1].
У 1959 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам газеты «Літаратуры і мастацтва» (1972—1976). З 1976 года — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 г[1].
Памёр 25 ліпеня 2007 года ў Мінску. Пахаваны на могілках «Калодзішчы» пад Мінскам[1].
Дэбютаваў вершам у 1947 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Стой на вахце, сэрца» (1961), «Росныя лілеі» (1965), «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і паэмы «Партызанскі праспект» (1975)[1].
У сааўтарстве з П. Беразняком напісаў кнігі апавяданняў і фельетонаў «Сукенка ў крапінку» (1956) і «Лясныя страхі» (1959). У вострасюжэтных апавяданнях і аповесцях для дзяцей раскрывае сталенне характару юнага героя: "Каштанавы «Масквіч» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981). Выйшлі зборнікі апавяданняў «Паспелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з І. Чыжэўскім, 1973), «Старонкі піянерскай гісторыі» (1975), зборнік вершаў «Сонца скача па траве» (1989). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі». У 2014 годзе асобнай кнігай выйшла аповесць «Косць твая і плоць твая»[1].
Пераклаў творы чэшскіх, украінскіх, славацкіх, польскіх аўтараў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Т. Масэнкі «Казка нашага лесу» (1962), М. Алейніка «Леся» (з В. Крайко, 1967) і «Жылюкі» (1983), Л. Украінкі «Лясная песня» (1971), Б. Ногейла «Паводка» (1977), В. Нэзвала «Васількі і гарады» (1986). Выдаў зборнік выбраных паэтычных перакладаў «Вокны ў сад» (1987). Склаў анталогію сучаснай чэшскай паэзіі «Высокае неба» (1980)[1].
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 194)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.