From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленская унія (лац.: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны 18 (28) лістапада 1561 года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.
Арыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.
Умовы дагавора:
Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.