Вялес
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялес, Велес, Волас[крыніца?] (ст.-рус. Велесъ, Волосъ) — у славянскай і, у прыватнасці, беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Хаця ён не ўспамінаецца ў апісанні Кіеўскага пантэону («Аповесць мінулых часоў»), шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення. Уласна язычніцкіх міфаў пра яго не захавалася, але фалькларысты зафіксавалі шэраг пазнейшых паданняў, песень і казак пра персанажы з падобнымі рысамі. Меркавана яны ўтрымліваюць рэшткі міфаў пра Вялеса.
Вялес | |
---|---|
Міфалогія | славянская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
У іншых культурах | велняс і Flins[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да ўзнікнення земляробства Вялес быў апекуном паляўнічых і, на думку Б. А. Рыбакова, яго маглі атаясняць з духам забітага звера[1]. Пазней выступае богам жывёлагадоўлі («скотий бог»). У «Аповесці мінулых гадоў» гаворыцца, што князь і дружына кляліся Пяруном, а ўся Русь — Вялесам.
Пасля прыходу хрысціянства культ Вялеса быў забаронены, а яго функцыі перайшлі да цэлага шэрагу святых і іншых персанажаў. Верагодна, ні адзін язычніцкі бог не меў столькі хрысціянскіх пераемнікаў.
Захаваліся хрысціянізаваныя паданні пра сумеснае стварэнне сусвету Богам і Чортам. Яны то супрацоўнічаюць (Сатана дастае дзеля Бога жменю пяску з акіяну, каб пабудаваць зямлю), то варагуюць (чорт з зайздрасці калечыць зямлю, ад чаго на той узнікаюць ямы і горы). Карані гэтых паданняў глыбока язычніцкія, фактычна іх хрысціянізацыя была толькі вонкавай. У паданні «Паходжанне д’ябла і балот» чорт нараджаецца ўнутры вадзянога слупа (які, верагодна, сімвалізуе мацярынскае чэрава) і мае прыгожую знешнасць; паданне называе яго «волатам». Словы «Вялес» і «волат» маюць агульную этымалогію[5]. Балцкія міфы, дзе чорта завуць Велняс, падмацоўваюць думку, што ў касмаганічных міфах гаворка ідзе пра стварэнне зямлі Вялесам і нябесным боствам — відаць, Перуном (Дундарам). Гэтыя міфы змяшчаюць ідэю стварэння сусвету двума супрацьлеглымі пачаткамі: калі ў хрысціянскі час яна зводзілася да апазіцыі дабра і зла (Бог і Чорт), то арыгінальны язычніцкі міф, хутчэй за ўсё, супрацьпастаўляў нябеснае боства (Пярун) і боства зямлі, вады — Вялеса.
Па ўсёй Беларусі зафіксаваны шэраг сюжэтаў пра розных персанажаў з імем Сцяпан (адзін з заменнікаў Вялеса ў пазнейшых паданнях).
У паданні пра Сіні Калодзеж (запісана паблізу Прапойска) фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярына кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж[6]. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.
Сюжэты пра камяні-краўцы таксама захавалі відавочныя сувязі са старадаўнімі міфамі пра спаборніцтва Вялеса з Перуном (гл. таксама Лукомскі цмок). Яны ж паказваюць на яго верагоднае месца жыхарства — унутры сусветнага каменя, або Залатой гары, на якой стаіць Сусветнае Дрэва.
У гэтым тэксце фігуруе герой з імем Сцяпан, які зноў жа з’яўляецца краўцом (праца, звязаная, дарэчы, з жывёлагадоўляй і земляробствам, — сферамі дзейнасці Вялеса, у процівагу кавальскай прафесіі нябеснага боства). Ён меў здольнасці, багацце і кахаў прыгожую дзяўчыну Вяльяну, яна адказвала яму ўзаемнасцю, але хавала пачуцці, і Сцяпан думаў, што дзяўчына не звяртае на яго ўвагі. Ён накіраваўся ў поле і заклікаў чорную сілу, абяцаў узамен за руку і сэрца Вяльяны аддаць сваю душу. Але хлопец ператварыўся ў камень, а Чорт быў забіты нябеснымі маланкамі. Вяльняна даведалася пра трагічны лёс Сцяпана, прыйшла да каменя, і ад яе слёз утварылася рака Вілія, а сама дзяўчына памерла. Камень, з якім звязана гэтае паданне, цяпер знаходзіцца ў Докшыцкім раёне, у язычніцкія часы выконваў культавыя функцыі[7].
Ва ўсіх трох вышэй прыведзеных сюжэтах ёсць нязменныя кампаненты:
Верагодна, сам архаічны язычніцкі міф апавядаў пра канфлікт нябеснага Пяруна і падземнага Вялеса за прыхільнасць жаночага боства, якое ўвасабляла водную стыхію. Вялес гіне ў гэтым двубоі, выклікаючы роспач воднай багіні, якая выявілася ў прыродным катаклізме — магчыма, патопе ці залевах.
Імя хтанічнага бога захавалася ў назвах некаторых азёр і вёсак, што можа сведчыць пра наяўнасць там у старажытныя часы культавых збудаванняў (капішчаў і інш.), прысвечаных Вялесу:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.