Васа (горад)
горад у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́са (фінск.: Vaasa, шведск.: Vasa), састарэлы варыянт Ва́за (шведск.: Wasa[1]) — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (шведск.: Nikolaistad), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ням.: Nikolaistadt), фінск.: Nikolainkaupunki, Нікалаінкаўпункі)[1].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з’яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з’яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.
У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.
Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі[1].
Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага[1].
На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.
Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari (фінск.: «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa[1]). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.
Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.