савецкі інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянцін Пятровіч Глушко (20 жніўня (2 верасня) 1908, Адэса — 10 студзеня 1989, Масква) — савецкі інжынер і навуковец у галіне ракетна-касмічнай тэхнікі. Адзін з піянераў ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік савецкага вадкаснага ракетнага рухавікабудавання.
Валянцін Пятровіч Глушко | |
---|---|
руск.: Валентин Петрович Глушко | |
Дата нараджэння | 20 жніўня (2 верасня) 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1989[2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Susanna Georgievskaya[d] |
Род дзейнасці | авіяканструктар, інжынер, пісьменнік, палітык, фізік |
Навуковая сфера | ракетабудаванне[d] і Q97663221? |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1957) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўны канструктар касмічных сістэм (з 1974), генеральны канструктар шматразовага ракетна-касмічнага комплексу «Энергія — Буран», акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт з 1953), лаўрэат Ленінскай прэміі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1956, 1961). Член ЦК КПСС (1976—1989).
У 1929—1974 гадах узначальваў ГДЛ — АКБ, дзе пад яго кіраўніцтвам былі створаны вопытныя ўзоры першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка, а пачынаючы з 1930 года — вялікі лік вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР). Магутныя ВРР канструкцыі В. П. Глушко былі ўсталяваны на большасці першых і другіх прыступак савецкіх ракет-носьбітаў і многіх баявых ракет; яны забяспечылі вывад на арбіту першых савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі, палёты Ю. А. Гагарына і іншых савецкіх касманаўтаў, запускі аўтаматычных міжпланетных станцый да Месяца і планет Сонечнай сістэмы. У 1974—1989 гадах, узначальваючы ў якасці генеральнага канструктара НВА «Энергія» і будучы старшынёй Савета галоўных канструктараў, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва працамі шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый па ключавых праектах, звязаных з савецкай пілатуемай касманаўтыкай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.