У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вайна ў Афганістане.
Вайна́ ў Афганіста́не (2001—2021) — асіметрычны ваенны канфлікт паміж Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі (ISAF), якія падтрымліваў спачатку «Паўночны альянс», а затым новы ўрад Афганістана, і ісламісцкай арганізацыяй Талібан, якая кантралявала да гэтага большую частку Афганістана. Падзеі з’яўляюцца адным з этапаў грамадзянскай вайны ў Афганістане.
Хуткія факты Вайна НАТА ў Афганістане, Дата ...
Закрыць
ЗША ўдзельнічалі у вайне ў Афганістане ў рамках аперацыі «Нязломная свабода», пачатай ў адказ на тэрарыстычны акт 11 верасня 2001. Міжнародныя сілы садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) дзейнічалі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 1386[29] Савета Бяспекі ААН ад 20 снежня 2001 года. Гэта самая працяглая вайна ў гісторыі ЗША[30].
З ліпеня 2011 года пачаўся паступовы вывад войск кааліцыі з Афганістана[31]. У ліпені 2013 года забеспячэнне бяспекі ў краіне перададзена мясцовым сілавым структурам, з гэтага моманту кантынгент кааліцыі гуляў дапаможную ролю[32][33]. Засталіся каля 13000 салдат НАТА, з якіх 9800 чалавек складаў амерыканскі кантынгент[34].
У 2021 годзе падчас вываду амерыканскіх войск з Афганістана талібы пачалі наступленне, якое завяршылася 15 жніўня 2021 года падзеннем Кабула і ператварэннем Афганістана ў Ісламскі эмірат, што азнаменавала заканчэнне вайны перамогай руху.