Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрарыстычны акт на Сусветны гандлёвы цэнтр (World Trade Center) і Пентагон — серыя тэрактаў 11 верасня 2001 года на тэрыторыі ЗША, якую здзейснілі з дапамогай самалётаў. 19 зламыснікаў набылі білеты на 4 самалёты ўнутраных авіяліній ЗША. Некаторыя мяркуюць, што тэрарысты загадзя выкупілі значную колькасць месцаў у самалётах дзеля таго, каб іх было лягчэй захапіць[1]. Пасля захопу кантролю самалётаў іх накіравалі на паказаныя аб’екты.
Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года | |
---|---|
Месца нападу |
Нью-Ёрк, ЗША Арлінгтан, ЗША Шэнксвіл, ЗША |
Мэта нападу | СГЦ, Пентагон |
Дата |
аўторак 11 верасня 2001 8:46 — 10:28 |
Спосаб нападу | крадзеж самалёта, тэракт-самагубства |
Зброя | чатыры захопленыя самалёты |
Загінулыя | 2996 (2977 ахвяр і 19 тэрарыстаў Аль-Каіды) |
Параненыя | каля 6300 |
Колькасць тэрарыстаў | 19 |
Падазраваныя | Аль-Каіда і Усама бін Ладэн |
Два з іх разбіліся аб хмарачосы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці знішчыў частку Пентагона. Апошні, самалёт United Airlines 93, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў не дасягнуў мэты і разбіўся на полі ў штаце Пенсільванія прыкладна за 15 хвілін лёту да Вашынгтона. Дапушчаюць, што гэты самалёт павінен быў ударыць па Белым Доме ці Капітоліі[1]. Гэты самалёт не дасягнуў мэты, калі пасажыры, якія даведаліся пра лёс іншых самалётаў, атакавалі выкрадальнікаў. У выніку катастрофа здарылася ў бязлюдным месцы — урыўкі інфармацыі аб апошніх хвілінах той трагедыі паходзяць з тэлефонных гутарак пасажыраў і раскрыцця даных «чорных скрынак» самалёта. На аснове запісаў тэлефонных гутарак і сведчанняў сваякоў і суразмоўцаў падзеі былі рэканструяваныя ў паўдакументальным фільме «Палёт 93».