Вайна супраць тэрарызму
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна супраць тэрарызму — агульнаўжывальнае словазлучэнне, якое выкарыстоўваецца ў палітыцы, сродках масавай камунікацыі і гэтак далей.
Ужываюць і словазлучэнні - Барацьба з тэрорам (тэрарызмам), Барацьба з міжнародным тэрорам (тэрарызмам).
У XXI стагоддзі найбольш вядома пасля падзей 11 верасня 2001 і рэакцыі на іх прэзідэнта ЗША Джорджа Буша малодшага.
Словазлучэнне «вайна супраць тэрарызму» («вайна з тэрарызмам (тэрорам)»), тэрмінам не з'яўляецца бо мае мноства розных значэнняў, у розных дзяржавах, у розныя перыяды часу, упершыню выкарыстаны ў заходняй прэсе ў канцы XIX стагоддзя для абазначэння намаганняў урадаў Расійскай Імперыі і краін Еўропы па барацьбе з нападамі анархістаў супраць міжнародных палітычных лідараў, законнай улады і яе прадстаўнікоў. У прыватнасці, выкарыстаны ў артыкуле The New York Times ад 2 красавіка 1881. Многія анархісты самі называлі сябе ў тую пару тэрарыстамі, і гэта слова не несла цяперашняй адмоўнай маральнай афарбоўкі.
У наступны раз увага грамадскасці да гэтага словазлучэння была прыкавана падчас барацьбы брытанскіх каланізатараў з нападамі габрэйскіх і арабскіх арганізацый у падмандатнай Палесціне ў 1940-х. Менавіта гэтае словазлучэнне выкарыстоўвалі брытанскія ўлады пры аб'яўленні аб барацьбе з арганізацыямі Іргун, Лехі, Чорная рука і спачуваючымі ім.
Фраза таксама часта выкарыстоўвалася прэзідэнтам ЗША Р. Рэйганам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.