From Wikipedia, the free encyclopedia
«Більдэрбе́ргскі клу́б», таксама Більдэрбергская група/канферэнцыя альбо Більдэрбергская група — штогадовая прыватная канферэнцыя 120—150 прадстаўнікоў еўрапейскай і паўночнаамерыканскай палітычнай эліты, экспертаў у прамысловасці, фінансах, навуцы і сродках масавай інфармацыі, заснаваная ў 1954 годзе прынцам Бернардам.
«Більдэрбергскі клуб» | |
---|---|
англ.: Bilderberg Group | |
| |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | фонд |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Анры дэ Кастры |
Скарбнік | Паўль Ахляйтнер[1] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 29 мая 195429.05.1954 |
Член у | 129 удзельнікаў, з іх 23 члены Кіраўнічага камітэта (2017 г.)[2] |
bilderbergmeetings.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праводзіцца ў дарагіх атэлях па ўсім свеце, найчасцей у Еўропе, а кожныя чатыры гады — у Канадзе або ЗША. Удзел у канферэнцыі адбываецца толькі па персанальных запрашэннях. Адну траціну ўдзельнікаў складаюць амерыканцы, іншыя — еўрапейцы і азіяты (японцы, карэйцы, сінгапурцы, тайваньцы, ганконгцы).
Більдэрбергскі клуб атрымаў сваю назву ад атэля «Більдэрберг» (Hotel de Bilderberg) у галандскім горадзе Остэрбек,[3] дзе была праведзена першая канферэнцыя, якая доўжылася з 29 па 31 мая 1954 г. па ініцыятыве некалькіх чалавек, у тым ліку польскага палітыка ў выгнанні Джозефа Ретынгера і нідэрландскага прынца Бернарда. Занепакоеныя ростам антыамерыканізму ў краінах Заходняй Еўропы, яны прапанавалі правесці міжнародную канферэнцыю, на якой лідары еўрапейскіх краін і ЗША будуць збірацца з мэтай развіцця атлантызму — лепшага ўзаемаразумення паміж культурамі ЗША і Заходняй Еўропы, умацавання супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай сферы і па пытаннях бяспекі і абароны.[4] Пасяджэнні клуба праходзяць у поўнай сакрэтнасці, па адмысловых запрашэннях, даты іх склікання ў друку не абвяшчаюцца. Арганізацыю нарад і бяспеку ўдзельнікаў бярэ на сябе тая краіна, на тэрыторыі якой збіраюцца більдэрбергеры — так іх сталі называць па назве гасцініцы «Більдерберг» у галандскім горадзе Остербек, дзе ў маі 1954 адбылося першае пасяджэнне клуба. Любая сустрэча більдербергераў, нягледзячы на поўную сакрэтнасць, выклікае вялікую цікавасць сусветнай грамадскасці. Немагчыма схаваць прыезд у адно месца вялікай колькасці вядомых людзей, сярод якіх — прэзідэнты, каралі, прынцы, канцлеры, прэм'ер-міністры, паслы, банкіры, кіраўнікі найбуйнейшых карпарацый. Тым больш, што кожны з іх прыязджае з цэлай світай сакратароў, кухараў, афіцыянтаў, тэлефаністаў і целаахоўнікаў. Штаб-кватэра Більдэрбергскага клуба змяшчаецца ў Нью-Ёрку, ў памяшканні Фонду Карнегі.
Бяспеку пасяджэння забяспечвае паліцыя і спецслужбы краіны, у якой праводзіцца пасяджэнне.
На сустрэчы не дапускаюцца староннія, адсутнічае прэса. Якія разглядаюцца пытанні і прымаюцца рашэнні, трымаецца ў строгай таямніцы. На сходах групы забаронена што-небудзь запісваць; забаронена рабіць заявы для прэсы і выдаваць дыскусіі, якія адбываюцца на гэтых сустрэчах.
Вядомыя словы Д. Ракфелера, сказаныя ім у 1993 годзе:
Нам было б немагчыма распрацаваць наш план для ўсяго свету, калі б ён быў аддадзены агалосцы ў тыя гады. Але свет уладкованы складаней і гатовы ісці да сусветнага ўрада. Наднацыянальная вярхоўная ўлада інтэлектуальнай эліты і банкіраў свету, несумненна, больш пераважная, чым нацыянальнае самавызначэнне, распаўсюджанае ў мінулыя стагоддзі. Такім чынам, мы абавязаны трымаць прэсу ў недасведчанасці адносна нашых перакананняў, якія складаюць гістарычную будучыню нашага стагоддзя. |
Пастаяннымі ўдзельнікамі Більдэрбергскай клуба з'яўляюцца або былі да смерці:
Прымалі ўдзел у пасяджэннях:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.