Бяроза (аэрадром)

аэрадром From Wikipedia, the free encyclopedia

Бяроза (аэрадром)map

Бяроза — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на паўночны захад ад аднайменнага горада Бяроза Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Бяроза, Інфармацыя ...
Бяроза
Thumb
ІАТА: нямаІКАА: UMMAУнутр. код: УММА
Інфармацыя
Тып ваенны / дзеючы
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Размяшчэнне Бярозаўскі раён
Брэсцкая вобласць
на паўночны захад ад горада Бяроза
Уладальнік МА РБ
Эксплуатант ВПС Беларусі
Вышыня НУМ 159 м
Часавы пояс UTC+3
Карта
Thumb
'
'
Аэрадром на карце Беларусі
Закрыць

Найменні

У розны час аэрадром называўся:

  • Рыбнікі;
  • Бяроза-Картузская,
  • Картуз-Бяроза;
  • Асаўцы,
  • Бяроза.

Гісторыя

Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі. Згадкі пра яго ставяцца да 1915 года. У той час у Бярозе грунтаваўся асобны баявы атрад з двух самалётаў «Ілля Мурамец» са складу 4-й авіяцыйнай роты[1]. У верасні 1915 года сюды перабазаваўся нямецкі авіяцыйны атрад на самалётах Albatros D.I[2].

Германская акупацыя працягвалася да 19 студзеня 1919 года, калі аэрадром ненадоўга быў заняты Чырвонай арміяй, ужо 14 лютага 1919 года ў выніку бою за Бярозу-Картузскую быў захоплены палякамі. У ходзе савецка-польскай вайны аб’ект двойчы станавіўся арэнай бітваў. Пасля эксплуатаваўся ВПС Польшчы. У верасні 1939 года тут размясціўся 207-ы батальён аэрадромнага абслугоўвання.

У другой палове чэрвеня 1955 года на аэрадром перабазалі з КНР самалёты 405-га знішчальнага авіяцыйнага палка[3]. Тут злучэнне знаходзілася да 1956 года[3].

У верасні 1955 года на аэрадроме размешчаны:

З 1956 года на аэрадроме грунтаваліся таксама:

  • 130-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на самалётах Іл-28[3];
  • 89-я асобная карэкціровачна-разведвальная Наўгародская ордэнаў Суворава і Кутузава эскадрылля (два звяны самалётаў Іл-28 і два звяны верталётаў Мі-1, самалёт сувязі Як-12)[3].

У верасні 1969 года ў Бярозе сфарміраваны 120-ы знішчальны авіяцыйны полк на самалётах Міг-21С[5].

Сучаснасць

На 1992 год на аэрадроме застаўся толькі 927-ы знішчальны авіяцыйны Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк. У 1993 годзе ён перафармаваны ў 927-ю знішчальную авіяцыйную базу ВПС РБ. 24 жніўня 2010 года база ператворана ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіякомплексаў ВПС РБ[4]:783.

Заўвагі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.