Будызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будызм (санскр.: बौद्ध धर्म, Buddha Dharma IAST — «Навука Абуджанага») — найстаражытнейшая з трох сусветных рэлігій, разам з ісламам і хрысціянствам, а таксама філасофскае вучэнне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераванні і практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэнні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў на паўночным усходзе індыйскага субкантынента ў VI-IV стагоддзях да нашай эры[3]. Прызнаны будыстамі як абуджаны і асветлены настаўнік, які падзяліўся сваімі ведамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты цялеснага існавання (дугха), дасягнуць Нірваны і пазбегнуць таго, што называецца цыклам пакут і перанараджэнняў.
Будызм | |
---|---|
Сцяг[d] | |
Дата заснавання / стварэння | невядома[1] |
Названа ад | буда |
Заснавальнік | Гаўтама Буда |
Месцазнаходжанне | |
Колькасць членаў | 520 002 000[2] |
Месца заснавання | Bodh Gaya[d] |
Асноватворны дакумент | Tripitaka[d] |
Папярэдні ў спісе | ведычная рэлігія |
Вывучаецца ў | Buddhist studies[d] |
Афіцыйная рэлігія | Бутан, М’янма, Тайланд і Шры-Ланка |
Аддзялілася ад | ведычная рэлігія |
Stack Exchange site URL | buddhism.stackexchange.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будызм падзяляецца на дзве асноўныя плыні: Тхеравада («Школа старэйшын») і Махаяна («Вялікая калясніца»). Тхеравада з’яўляецца найстарэйшай плынню будызму, якая шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Махаяна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Усходняй Азіі і ўключае ў сябе школы Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбецкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю і Сіннё-эн. У некаторых класіфікацыях Ваджраяна, якая з’яўляецца падкатэгорыяй Махаяны, што практыкуецца ў Тыбеце і Манголіі, прызнана трэцяй галінай будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Ацэнкі колькасці будыстаў па ўсім свеце істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад спосабу вызначэння прыхільнасці да рэлігіі альбо вучэння. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн практыкуючых[4].
Будыйскія школы адрозніваюцца адна ад адной шляхамі вызвалення, значэннем ступені важнасці і кананічнасці розных вучэнняў і пісанняў, асабліва сваёй практыкай[5]. Асновай будыйскай традыцыі і практыкі з’яўляюцца тры каштоўнасці (Тры Прыстанішчы): Буда, Дхарма (Навука) і Сангха (Братэрская Супольнасць). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасцей», чалавек бярэ на сябе абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрознівае будыста ад небудыста[6]. Іншыя метады могуць уключаць у сябе прытрымліванне запаведзей Буды, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленне ад звычайнага жыцця і прыняцце манаскага, развіццё ўважлівасці і практыкі медытацыі, вырошчванне вышэйшай мудрасці і праніклівасці, вывучэнне пісанняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Махаяны яшчэ і заклікі да будаў і бодхісатваў.