From Wikipedia, the free encyclopedia
Дхарма (санскр.: धर्म, dharma IAST, «закон», «правіла») — індыйскі філасофскі або рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння маральнага абавязку, абавязкаў чалавека ці, у больш агульным значэнні — шляхі набожнасці. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае ці падтрымлівае» (ад кораня дхр — «трымаць»), і звычайна перакладаецца на беларускую мову як «закон», яго значэнне часта даецца як «універсальны закон быцця». У кантэксце індыйскіх моў тэрмін мае на ўвазе рэлігію чалавека. У большасці кірункаў індыйскай філасофіі дхарма выступае як цэнтральнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для тлумачэння вышэйшай ісціны. У індыйскім гісторыка-філасофскім кантэксце тэрмін «дхарма» заўсёды ўвасабляў правільныя паводзіны ў жыцці ў адпаведнасці з Сусветнымі законамі. Сімвал дхарма — дхармачакра — цэнтральны матыў у нацыянальным сцягу Індыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.