From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́нджамін Фра́нклін[9] (англ.: Benjamin Franklin; 17 студзеня 1706—17 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амерыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыпламат, грамадскі дзеяч, пісьменнік.
З 1729 года выдаваў у горадзе Філадэльфія «Pennsylvania Gazette» («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—1757 гадах «Альманах беднага Рычарда». Заснаваў у Філадэльфіі першую ў ЗША публічную бібліятэку (1731), Пенсільванскі ўніверсітэт (1740), Амерыканскае філасофскае таварыства (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 года вёў эксперыменты з атмасфернай электрычнасцю, у 1752 годзе прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А. Сміта) працоўную тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—1764 гадах член палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—1762) і іншых паўночнаамерыканскіх калоній (1764—1775) у Лондане. У час вайны за незалежнасць ЗША член Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, пасланнік ЗША ў Парыжы (1776—1785), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 г. і Версальскага мірнага дагавора 1783 г. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар эсэ, сатырычных твораў, мемуараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.