Белгіпс
беларуская кампанія / From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Белгіпс» — беларуская кампанія па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў[ru][1], заснаваная ў красавіку 1948 года як Мінскі гіпсавы завод.
Белгіпс | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 4 верасня 1944 |
Ранейшыя назвы | Мінскі гіпсавы завод |
Заснавальнікі | Савет Народных Камісараў БССР |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Адрас | |
Галіна | будаўніцтва |
Прадукцыя |
гіпсакардонныя лісты пазагрэбнявыя гіпсавыя пліты сухія будаўнічыя сумесі |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Knauf[d] |
Сайт | belgips.by |
З мая 2019 года размяшчаецца ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна. Па стане на 2021 год было адзіным у Беларусі вытворцам будаўнічых матэрыялаў з гіпсу і мела 115 кропак продажу праз 19 дылераў у Беларусі, у тым ліку 33 — у Мінску, 11 — у Брэсце, 10 — у Гродне, па 9 — у Гомелі і Магілёве, 5 — у Віцебску, а таксама 12 — у Мінскім раёне, 4 — у Бабруйску, 3 — у Баранавічах, па 2 — у Оршы, Лідзе і Полацку. Па адной краме працавала ў яшчэ 23 гарадах — Асіповічах, Барысаве, Бярозе, Ганцавічах, Дружным (Пухавіцкі раён), Жлобіне, Жодзіне, Іванаве, Івацэвічах, Мазыры, Маладзечне, Маларыце, Мар’інай Горцы, Наваполацку, Пінску, Пружанах, Рагачове, Светлагорску, Слоніме, Століне, Слуцку, Фаніпалі (Дзяржынскі раён), Чэрвені[2].