From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіпс — мінерал з класа сульфатаў, склад: CaSO4•2H2O. Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам, а крупчастая — алебастрам.
Гіпс | |
---|---|
«Гіпсавая ружа» з Сахары, 47 см у даўжыню | |
Формула | CaSO4•2H2O |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Белы, шэры, чырвоны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны да перламутравага |
Цвёрдасць | 1,5—2,0 |
Спайнасць | Вельмі дасканалая |
Злом | Няроўны; гнуткі, але не эластычны |
Шчыльнасць | 2,2—2,4 г/см³ |
Гіпс утрымлівае 32,56 % СаО, 46,51 % SO3 і 20,93 % H2O. Чысты гіпс бясколерны і празрысты. Пры награванні да 170 °C часткова губляе ваду і пераўтвараецца ў алебастр. Пры змешванні з вадой алебастр хутка цвярдзее і пераўтвараецца ў гіпс.
У 2005 годзе ў свеце выраблена 110 млн. тон гіпсу (павелічэнне на 0,9 %). На чатырох найбуйнейшых прадуцэнтаў — ЗША, Іран, Канаду і Іспанію — прыпадае 43 % сусветнай вытворчасці гіпсу.
Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве пры прыгатаванні тынковачных, гіпсабетонных сумесяў, у вытворчасці фарбаў, глазуры, у медыцыне, выяўленчым мастацтве, у аптычнай прамысловасці і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.