Белгарад-Днястроўская крэпасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белгарад-Днястроўская крэпасць (рум.: Cetatea Alba; да 1944 года — Акерманская крэпасць) — помнік гісторыі і горадабудаўніцтва XIII—XV стагоддзяў. З'яўляецца адной з найболей захаваных на тэрыторыі Украіны. Сваімі памерамі яна перасягае ўсе падобныя фартыфікацыйныя збудаванні краіны. Агульная плошча тэрыторыі крэпасці 9 га. Крэпасць знаходзіцца на скалістым беразе Днястроўскага лімана і мае выгляд няправільнага многавугольніка. Раней яна складалася з чатырох двароў, кожны з якіх меў спецыфічнае прызначэнне і мог самастойна весці абарону (У наш час захавалася толькі тры крапасных двары). Усе будынкі крэпасці абнесены трывалымі сценамі, працягласць якіх дасягае 2,5 км. Праз 40—45 м курціны былі ўбудаваны вежы і бастыёны. Іх колькасць дасягала 34, 12 з іх з'яўляліся пустымі баявымі вежамі. Астатнія — бастыёны і паўбастыёны. Яны пазней былі забуціраваны і пераўтвораны ў пляцоўкі для ўсталявання артылерыйскіх гармат. Многія вежы маюць уласныя назвы (вежа Авідзія (Дзявоцкая), Вартаўнічая вежа, вежа Пушкіна і г.д.), з'яўляюцца адлюстраваннем мясцовых паданняў і легендаў.
Крэпасць | |
Белгарад-Днястроўская крэпасць | |
---|---|
укр.: Білгород-Дністровська фортеця (Аккерманська фортеця) | |
| |
46°12′04″ пн. ш. 30°21′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Белгарад-Днястроўскі |
Архітэктар | Майстар Федарко |
Будаўніцтва | XIII стагоддзе — 1440 год |
Статус | Музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытадэль — найболей важная і ўмацаваная частка крэпасці, тут знаходзілася вязніца, камендант і афіцэры гарнізона, захоўваўся арсенал і скарб.
Гарнізонны двор — выкарыстоўваўся для сталага жыцця гарнізона.
Грамадзянскі двор нагадваў жылы ўмацаваны пункт, быў забудаваны аднапавярховымі дамамі і паўзямлянкамі, якія не захаваліся на сённяшні дзень. На тэрыторыі двара збіралася насельніцтва горада і блізкіх сёл падчас небяспекі пры падыходзе ворага. Плошча Партовага двара (1,5 га) цягнулася ўздоўж берага. Тут на працягу карантыннага тэрміну (40 дзён) захоўваліся тавары, прывезеныя ў горад.