Remove ads

Хаці́н[1][2], ці Хаты́н[3] (укр.: Хотин) — горад у Паўднёвай Бесарабіі, на правым беразе Днястра. Раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці Украіны. Насельніцтва — 8,9 тыс. чалавек (2024).

Хуткія факты Краіна, Статус ...
Горад
Хацін
укр.: Хотин
Thumb Thumb
Герб[d] Сцяг[d]
Thumb
Краіна
Статус
раённы цэнтр
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
20,39 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
8936 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
3731
Паштовы індэкс
60000 — 60005
Аўтамабільны код
CE / 26
КААТУУ
7325010100
Афіцыйны сайт
Хацін на карце Украіны ±
Thumb
Хацін
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Хацінская бітва, 1673

Вядомы з Х стагоддзя. У X—XI стагоддзях у складзе старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у XII стагоддзі — Галіцкага, з 1199 — Галіцка-Валынскага княства. З XIV стагоддзя Хацін у розны час знаходзіўся пад уладай Малдаўскага княства, Генуі, Асманскай імперыі і Рэчы Паспалітай. Згадваецца ў летапісным «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя).

У маі 1600 года пасля таго, як войскі кіраўніка Валахіі і Трансільваніі Міхая Храбрага захапілі Сучава, малдаўскі гаспадар Ерамія Магіла з сям’ёй (дзядзька будучага кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы), з дваром і былым кіраўніком Трансільваніі Жыгімонтам Батары (пляменнікам польскага караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, якому Хацінскі замак быў падараваны ва ўласнасць), знайшоў сховішча ў Хацінскай крэпасці, якая ў той час была пад уладай Рэчы Паспалітай.

У 1621 пад Хацінам адбылася Хацінская бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі. Туркі пацярпелі паражэнне і адмовіліся ад далейшага заваявання зямель Кароны Польскай.

У 1699 годзе паводле Карлавіцкага мірнага дагавора Рэч Паспалітая перадае Хацін Малдаўскаму княству.

У 1713 падчас Паўночнай Вайны Хацінам авалодалі войскі Асманскай імперыі, адабраўшы горад у Малдавіі. Хацін каля ста гадоў заставаўся турэцкім, у ім утрымліваўся магутны гарнізон. Аднак за час руска-турэцкіх войнаў рускія войскі авалодвалі Хацінам чатыры разы — у 1739, 1769, 1788 і 1807.

З 1812 г. адышоў да Расійскай імперыі ў складзе Бесарабскай вобласці (пасля Бесарабскай губерні).

Паводле даных перапісу 1897 года ў горадзе пражывала 18 398 чалавек, яўрэяў — 9 210, рускіх — 4 676, украінцаў — 3 974, палякаў — 427[4].

У 1918 годзе далучаны да Румыніі разам з усёй былой Бесарабскай губерняй (як павятовы цэнтр увайшоў у склад новаўтворанай правінцыі Бесарабія). У студзені 1919 года ўспыхнула антырумынскае Хацінскае паўстанне. 28 чэрвеня 1940 года пасля далучэння Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР стаў раённым цэнтрам Украінскай ССР.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Хацінская крэпасць

Хацінская крэпасць (XIII—XV стст.), княжацкі палац (XV ст.), капліца (XV ст.). З 2012 года на тэрыторыі крэпасці праходзіць міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі Сярэднявечча Сярэдневяковы Хацін.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 2. С. 715.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чарнавіцкай вобласці
Remove ads

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads