From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыёны (ад грэч. βαρύς — цяжкі) — сямейства элементарных часціц, якія моцна ўзаемадзейнічаюць[1] ферміёны[2] і складаюцца з трох кваркаў (мяркуецца, але не даказана існаванне барыёнаў з 5 і большай колькасці кваркаў, гл. пентакварк). Барыёны разам з мезонамі (апошнія складаюцца з цотнай колькасці кваркаў) складаюць групу элементарных часціц, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеянні і завуцца адронамі.
Да асноўных барыёнаў адносяцца (па меры ўзрастання масы): пратон, нейтрон, лямбда-гіперон, сігма-гіперон, ксі-гіперон, амега-гіперон. Маса амега-гіперона (3278 мас электрона) амаль у 1,8 разы большая за масу пратона.
Найбольш стабільнымі барыёнамі з'яўляюцца пратон (самы лёгкі з барыёнаў) і нейтрон (разам яны складаюць групу нуклонаў). Першы з іх, наколькі гэта сёння вядома, стабільны, з другім з часам жыцця, блізкім да 1000 с, адбываецца бэта-распад. Цяжэйшыя барыёны распадаюцца за час ад 10-23 да 10-10 с.
Нуклоны маюць кваркавы састаў uud (пратон) і udd (нейтрон). Іх спін роўны 1/2, дзіўнасць нулявая. Маса блізкая да 940 МэВ. Разам са сваімі кароткажывучы ўзбуджанымі станамі нуклоны адносяцца да групы N-барыёнаў.
Барыёны, якія змяшчаюць прынамсі адзін дзіўны кварк (але не змяшчаюць цяжэйшых кваркаў), завуцца гіперонамі.
У сямействе барыёнаў, акрамя нуклонаў, вылучаюць групы Δ-, Λ-, Σ-, Ξ- і Ω-барыёнаў.
Існуе таксама шырокі спектр кароткажывучых узбуджаных станаў гэтых барыёнаў.
Большасць лёгкіх барыёнаў у асноўным стане распадаюцца за кошт слабога ўзаемадзеяння, таму іх час жыцця адносна вялікі (выключэнне складае, як было адзначана вышэй, Σ0-гіперон).
Лёгкія барыёны (гіпероны, Δ-барыёны і нуклоны) у залежнасці ад спіна ўваходзяць у склад аднаго з двух мультыплетаў: дэкуплета са спінам 3/2 (Δ-барыёны, Ω-гіпероны і ўзбуджаныя станы Σ- і Ξ-гіперонаў) і актэта са спінам 1/2 (нуклоны, Σ-, Λ- і Ξ-гіпероны).
Барыённая матэрыя — матэрыя, якая складаецца з барыёнаў (нейтронаў, пратонаў) і электронаў. Гэта значыць, звыклая форма матэрыі, рэчыва.
Існуе таксама барыённая антыматэрыя, ці антырэчыва.
Барыёны падпарадкоўваюцца эмпірычна ўсталяванаму закону захавання барыённага ліку: у замкнёнай сістэме велічыня, роўная рознасці колькасці барыёнаў і колькасці антыбарыёнаў, захоўваецца. Гэта велічыня завецца барыённым лікам. Прычыны захавання барыённага ліку пакуль невядомыя (ва ўсякім разе, з ім не звязана якое-небудзь калібравальнае поле, як з электрычным зарадам), аднак у шматлікіх варыянтах сучасных (пакуль не пацверджаных) тэорый, якія пашыраюць Стандартную Мадэль, гэты закон можа парушацца. Калі барыённы лік не захоўваецца, то пратон (самы лёгкі з барыёнаў) можа распадацца; аднак пакуль распад пратона не выяўлены — усталявана толькі ніжняе абмежаванне на час жыцця пратона (ад 1029 да 1033 гадоў, у залежнасці ад канала распаду). Прадказваюцца і іншыя працэсы, якія не захоўваюць барыённы лік, напрыклад, нейтрон-антынейтронныя асцыляцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.