чэшскі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Багуміл Вая́чак, пазней Фёдар Іванавіч Вая́чак (чэшск.: Bohumil Vojáček; 10 чэрвеня 1857, Лубна, Чэхія — 3 красавіка 1934, Кіеў) — кампазітар, дырыжор, саліст-кантрабасіст, педагог. Чэх паводле паходжання. Адзін з заснавальнікаў і першы прафесар класа кантрабаса Кіеўскай кансерваторыі.
Багуміл (Фёдар Іванавіч) Ваячак | |
---|---|
чэшск.: Bohumil Vojáček | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1934 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Павел Іванавіч Бачынін, Вольга Фёдараўна Боткіна[d] і Марыя Фёдараўна Ваячак[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, педагог |
Інструменты | кантрабас |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багуміл Ваячак нарадзіўся 10 чэрвеня 1857 года ў Багеміі (Чэхія). У 1876[1] (або 1879) годзе скончыў класы кантрабаса і тэорыі музыкі ў Пражскай кансерваторыі. Затым некалькі гадоў выступаў у якасці саліста-кантрабасіста ў сімфанічных канцэртах у Чэхіі, Аўстрыі і Германіі[2].
У 1883 годзе, магчыма па запрашэнні опернага дырыжора і кампазітара Ёзефа Прыбіка[3], Багуміл Ваячак пераехаў у Кіеў, дзе змяніў імя на Фёдар Іванавіч. З 1883 па 1915 гады Ваячак быў артыстам і канцэртмайстрам групы кантрабасістаў Кіеўскага опернага тэатра . З 1889 года кіяўляне і госці гораду мелі магчымасць пачуць і сольныя выступленні Ваячака ў летніх сімфанічных канцэртах, дзе ён выконваў музыку як саліст-кантрабасіст і другі дырыжор. У 1916-1917 гадах музыкант стаў дырыжорам тэатра «Бергонье» (дырэкцыя Кручыніна), у 1917-1925 гадах — капельмайстрам аркестра кіеўскай міліцыі, а пазней, у 1928-1934 гадах — дырыжорам сімфанічнага аркестра Кіеўскага радыё.
Паралельна з артыстычнай дзейнасцю Ваячак таксама займаўся і дзейнасцю педагагічнай. Пачынаючы з 1885 года і да самай смерці ў 1934 годзе, Ваячак выкладаў у Кіеўскім музычным вучылішчы, якое ў 1913 годзе было рэарганізавана ў Кіеўскую кансерваторыю. У новаўтворанай кансерваторыі Ваячак быў прызначаны прафесарам па класе кантрабаса. У 1914-1915 навучальным годзе ў яго класе вучыўся ўкраінскі кампазітар і дырыжор Міхаіл Верыкоўскі[4]. Апрача Кіеўскай кансерваторыі Ваячак выкладаў і ў шэрагу іншых навучальных устаноў. Так, у 1900-я гады ён быў выкладчыкам музыкі ў Чацвёртай гімназіі і Першым камерцыйным вучылішчы, а ў Музычнай школе Мікалая Іконнікава чытаў курс аркестравых інструментаў. З 1910 года выкладаў кантрабас і быў дырыжорам вучнёўскага аркестра Першай кіеўскай гімназіі[5].
Фёдар Іванавіч Ваячак быў адным з тых, хто падрыхтаваў глебу для з’яўлення ўкраінскай кантрабаснай школы[6]. За час працы ў кансерваторыі ён выхаваў цэлую плеяду выдатных кантрабасістаў, якія працавалі ў Украіне, Румыніі, Малдове і нават у Амерыцы. Адзін з першых яго вучняў Мацвееў шмат гадоў працаваў першым кантрабасістам у Нью-Ёркскім сімфанічным аркестры. Сярод іншых вучняў Ваячака — Мікалаеў, браты Анатоль і Уладзімір Людміліны[7], педагог Прыемскі[8]. Вядомы ўкраінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар Серж Ліфар у сваіх успамінах згадвае, што браў у прафесара Ваячака ўрокі ігры на скрыпцы[9]: «Я стаў вучыцца іграць на скрыпцы ў кансерваторыі ў знакамітага прафесара Ваячака. Але скрыпка мяне мала задавальняла, як і ўсе іншыя сольныя інструменты — я любіў спевы, аркестр або аркестр у мініяцюры — раяль, і праз год перайшоў у клас раяля»[10].
Нягледзячы на перагружаны графік, Ваячак таксама пісаў музыку. Яму належаць шматлікія творы для фартэпіяна і «Раманс без слоў» для віяланчэлі і аркестра, опера «Вій» (па аднайменным творы М. В. Гогаля); інструментальнае суправаджэнне оперы Мікалая Аркаса «Кацярына» і оперы Мікалая Лысенкі «Накцюрн»; урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Мікалая Салаўцова (для хору, салістаў і аркестра); сімфанічная паэма «Памяці П. І. Чайкоўскага»; маршы для духавога аркестра; уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі і інш. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі імя У.І. Вярнадскага захаваліся ноты вальса «La Tristesse» для фартэпіяна[3].
У 1926 годзе святкаваўся 50-гадовы юбілей яго музычна-педагагічнай дзейнасці[2]. У 1929 годзе атрымаў званне Герой Працы[11].
Фёдар Іванавіч Ваячак памёр 3 красавіка 1934 года. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках (участак 13-III)[12].
З 1883 года Багуміл Ваячак жыў і працаваў у Кіеве. Вядомы наступныя яго месцы пражывання[3][14]:
11 лістапада 1916 года пабраўся шлюбам з Пелагеяй Саваўнай Бачынінай[15], з якой на той момант меў чатырох дзяцей: Мікалая, Паўла, Марыю і Вольгу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.