Даўжыня цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўжыня нованароджанага 1-1,2 м, маса 14-16 кг.
Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага акіяна (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невялікімі чародамі.
Звычайны аб'ект утрымання ў акіянарыумах.
Корміцца рыбай.
Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны, рэхалакацыя і іншыя ўласцівасці.