Зуба́тыя кіты́ (Odontoceti) — адзін з двух падатрадаў кітападобных. У адрозненне ад вусатых кітоў, на іх сківіцах прысутнічаюць зубы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела ад 1,2 да 21 м, маса да 100 т. Самцы буйнейшыя за самак. У адрозненне ад бяззубых кітоў, маюць ад 2 да 240 аднавяршынных зубоў. Галава вялікая, насавая адтуліна (дыхала) адна, адкрываецца на цемені.
Падатрад уключае 4 сямействы: кашалотавыя, дзюбарылыя і 2 сямействы дэльфінаў — усяго 75 відаў.
Зубатыя кіты пашыраны ва ўсіх морах і акіянах. Найбольш вядомыя: нарвал, афаліна, бялуха, касатка, кашалот і інш. 4 віды ў Чырвонай кнізе МСАП.
Зубатыя кіты з’яўляюцца драпежнымі жывёламі і кормяцца пераважна рыбай, галаваногімі і ў некаторых выпадках марскімі млекакормячымі.
Нараджаюць адно вялікае дзіцяня і 4-6 месяцаў кормяць яго малаком.
- Platanistidae, ці Gray, 1846
- Delphinidae, ці Gray, 1821
- Monodontidae, ці Gray, 1821
- Physeteridae, ці Gray, 1821
- Iniidae, ці Gray, 1846
- Kogiidae, ці Gill, 1871
- Ziphiidae, ці Gray, 1850
- Pontoporiidae, ці Gray, 1870
- Phocoenidae — Марскія свінні, ці Gray, 1825
- Lipotidae, ці Gray, 1846